Афіцыйны сайт

ААТ "Ашмянскі торфабрыкетны завод"

Юрыдычны адрас: 231109, Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, в. Кальчуны
Тэлефон: (факс) (01593) 72511, (01593) 72510
Электронная пошта: oshmyanckoe.ru@mail.ru; torf09@yandex.ru
 
ААТ "Торфабрыкетны завод Ашмянскі» вядзе сваю гісторыю з 1965 года. Асноўным відам дзейнасці з'яўляецца здабыча фрэзернага торфу і вытворчасць паліўных брыкетаў.

Прадпрыемства складаецца з наступных вытворчасцяў:
- сыравіннай базы па здабычы торфу на тарфяным радовішчы «Мікулішкі», размешчаным у 18 км ад прамысловай зоны;
- торфабрыкетнай вытворчасці, размешчанай ў адасобленым ад жылога пасёлка прамысловай зоне.

Прадпрыемства вырабляе наступныя віды прадукцыі: торф фрэзерны для вытворчасці паліўных брыкетаў; брыкеты паліўныя; торф паліўны фрэзерны.

ААТ «ТБЗ Ашмянскі» з'яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам рэспубліканскай уласнасці і ўваходзіць у склад дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліву і газіфікацыі "Белпалівагаз» Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Асноўнай мэтай дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца найбольш поўнае задавальненне патрэбаў народнай гаспадаркі ў цвёрдых відах паліва.