Турнір па даміно

   17 жніўня 2017 года ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна” прайшоў турнір па даміно. Наведвальнікі з задавальненнем гулялі ў простую і вельмі азартную гульню. Дружнымі апладысментамі віталі пераможцу турніра Казакевіч Раісу Міхайлаўну. Удзельнікі гульні пажадалі часцей праводзіць падобныя турніры. Гульня ў даміно – выдатны спосаб развіцця памяці, увагі і мыслення.