Галоўная / Сацыяльная сфера / Турызм і адпачынак / Аграсядзібы / Аграсядзіба У Яніны аг.Кальчуны Ашмянскага раёна

Аграсядзіба У Яніны аг.Кальчуны Ашмянскага раёна

Адрас: Рэспубліка Беларусь,
Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, 
аг. Кальчуны, вул. Азёрная, д. 8

Гаспадыня: Палсцюк Яніна Аляксандраўна.

Маб. тэл.: 8-029-5854353 (МТС), 8-044-5100006 (Vel).

Стацыянарны тэл.: 8 (01593) 7-25-65.

E-mail: janina.polstiuk@gmail.com

Пражыванне ў доме з гаспадарамі.  Харчаванне за дадатковую плату.

Санітарныя ўмовы: туалет у доме, душ, ванна, вадаправод з гарачай вадой.
 
Бытавая тэхніка: халадзільнік, кухонная пліта, пральная машына, тэлефон, тэлевізар, мікрахвалевая печ, электрачайнік.
 
Паркоўка: маецца гараж, на тэрыторыі сядзібы маецца чатыры паркавальных месцы.
 
Добраўпарадкаванне тэрыторыі: зона адпачынку; вадаём; абсталяваная зона адпачынку і месца для вогнішча і прыгатавання шашлыкоў; альтанка; дзіцячая пляцоўка.
 
Адпачынак: сямейны адпачынак з дзецьмі, актыўны адпачынак, пазнавальныя экскурсіі, арганізацыя турыстычных маршрутаў (наведванне гістарычных месцаў з экскурсіяй), арганізацыя святаў і вечароў.
 
Дадатковая інфармацыя: гаспадыня валодае польскай і літоўскай мовай; маюцца два двухмесныя пакоі для гасцей (магчымая колькасць размяшчэння - 10 чалавек); даступнасць сотавай сувязі; інтэрнэт / Wi-Fi, магчымасць прывозіць хатніх жывёл; наяўнасць хатніх садавіны і агародніны; ёсць хатняя жывела; маецца лазня; магчымая ўстаноўка палатак; маецца крама ў населеным пункце.
Сядзіба спецыялізуецца на правядзенні сямейнага адпачынку, арганізацыі святаў, вечароў. Маецца зала для ўрачыстасцяў на 50 пасадачных месцаў.

Славутасці:
у аг.Кальчуны знаходзіцца музей Анжэя Снядэцкага прафесара хіміі і фармакалогіі Вільнюскага ўніверсітэта, да в. Гароднікі 3 км, дзе знаходзіцца капліца - сямейная пахавальня уладальнікаў Снядэцкіх (1864 г.).

Да раённага цэнтра г.Ашмяны 5 км, які вядомы сваімі архітэктурнымі помнікамі: Спаса-Уваскрасенскай царквой (1883 г.) касцёлам святога Міхаіла Архангела (1906 г.) будынкам былой сінагогі (XIX ст.).