Галоўная / Эканоміка / Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць

   За 2021 год аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі па Ашмянскім раёне склаў 25,9 млн. долараў ЗША, у тым ліку экспарт – 22,9 млн.долараў ЗША. Знешнегандлёвае сальда станоўчае ў памеры 20,0 млн.долараў ЗША.
   Экспарт тавараў за 2021 год склаўся на ўзроўні 19396,8 тыс. даляраў ЗША, або 115,6% да 2020 года. Імпарт тавараў-2887,7 тыс. даляраў ЗША ці 72,6%. Сальда знешняга гандлю таварамі станоўчае-16509,1 тыс. долараў ЗША.
   У 2021 годзе знешняя гандаль таварамі ажыццяўлялася з 34 краінамі свету, у тым ліку экспарт у 16 краін. Дыверсіфікацыя экспарту размеркавалася наступным чынам: у краіны СНД рэалізавана 89,9 % прадукцыі раёна (у тым ліку Расійская Федэрацыя – 27,1 %), у краіны па – за СНД – 10,1% (у тым ліку ў краіны Еўрапейскага Саюза-9,7 %). 
   За 2021 год экспарт паслуг склаўся на ўзроўні 3541,2 тыс. даляраў ЗША ці 77,3 % да ўзроўню 2020 года. Сальда знешняга гандлю паслугамі станоўчае-3515,4 тыс. долараў ЗША.
  Арганізацыі раёна аказваюць на экспарт 5 відаў паслуг. Найбольшая ўдзельная вага займаюць транспартныя паслугі 63,0%, які аказваюць Аўтамабільны парк № 13 г.Ашмяны і арганізацыі не маюць падпарадкаванасці, іншыя дзелавыя паслугі 24,4 (здача ў арэнду памяшканняў, ахоўная дзейнасць).
   Доля экспарту паслуг у Расійскую Федэрацыю за 2021 год склала 41,0% (1453,1 тыс. даляраў ЗША).