Афіцыйны сайт

База адпачынку Вячкойні


Вячкойні - адпачынак, які захочацца паўтарыць
Пражыванне

Сядзіба «Вячкойні» ўяўляе сабой двухпавярховы драўляны дом з усімі выгодамі. Тут ёсць вялікая банкетная зала на 60 гасцей, 7 спальных пакояў, два ванныя пакоі і дадатковы санвузел, абсталяваная кухня. Для камфорту гасцей прадугледжаны кандыцыянеры, камін, пральная машына, тэлевізар, караоке, прафесійная музычная апаратура для мерапрыемстваў. На начлег у доме зможа застацца 12 чалавек.

Атмасфера

Інтэр'ер сядзібы «Вячкойні» стылізаваны пад даўніну. У аздабленні выкарыстана шмат натуральнага дрэва. Прычым тут яно знаходзіць прымяненне нават у незвычайных месцах, як, напрыклад, люстры ручной працы. Дызайн інтэр'еру, барная стойка і ўся мэбля, за выключэннем ложкаў былі выкананы рамеснікамі па індывідуальных эскізах гаспадароў сядзібы. Прыродныя колеру, прасторныя мансарды, водар дрэва — усё гэта стварае каларытную атмасферу сапраўднага вясковага доміка.

Тэрыторыя

На тэрыторыі сядзібы «Вячкойні» выканана азеляненне: ёсць як адкрытыя лужкі, так і пладаносны сад, у цені якога можна схавацца ў спякотны дзень. Таксама тут ёсць альтанкі з мангалам, сцэна, лаўкі для адпачынку, гасцявы домік, возера з пірсам і лодкамі, валейбольная пляцоўка і вальер з  дзікамі. Ноччу тэрыторыю сядзібы асвятляе неонавая падсвятленне.

Вольны час

Заняць вольны час гаспадары сядзібы Вячкойні прапануюць караоке, спартыўнымі гульнямі на свежым паветры, рыбалкай. Пры жаданні гасцей можна папарыцца ў рускай бані за 10 км ад сядзібы, свая парная тут з'явіцца ранняй вясной. Таксама магчымая арганізацыя экскурсій па бліжэйшых славутасцях: Гальшанскі замак, касцёл у Гервятах і іншыя.


Банкетнае абслугоўванне

У сядзібе «Вячкойні» можна праводзіць карпаратыўныя і сямейныя святы. Для мерапрыемстваў тут ёсць вялікая банкетная зала на 60 гасцей, абсталяваная сцэна на вуліцы, прафесійная музычная апаратура, спартыўныя пляцоўкі. Магчымая арганізацыя харчавання ў зручным фармаце: кейтэрынг або хатняя кухня ад гаспадыні.


Акцыі

20%-ная зніжка прадастаўляецца пастаянным кліентам.