Афіцыйны сайт

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў аграсядзібе Вячкойні прыняла першых гасцей

    17 снежня Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў аграсядзібе «Вячкойні» прыняла першых гасцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі з героямі казкі «Щенячий патруль» акунуліся ў сапраўдную чароўную атмасферу, пераадолелі мноства перашкод, прайшлі сапраўдны квэст, каб дабрацца да Круэлы і выратаваць шчаня далмацінца Маршала. Гульні, конкурсы, карагоды вакол елкі, весёлая дыскатэка, майстар-клас па вырабе навагодняга сувеніра, аквагрым, смачныя пачастункі і падарункі ад Дзядулі Мароза стварылі добры святочны настрой не толькі ў дзетак, але і іх бацькоў, якія прыехалі падтрымаць іх.