Афіцыйны сайт

Вясёлы вэрхал для пацешных чалавечкаў

   4 лістапада ў сельскім клубе аграгарадка Станцыя Ашмяны прайшла тэатралізаваная гульнявая праграма для дзяцей «Вясёлы вэрхал для пацешных чалавечкаў». Дзецям заўсёды падабаецца прыбірацца ў касцюмы і ўдзельнічаць у розных конкурсах і гульнях. Атмасфера вечара садзейнічала вясёламу баўленню часу. Дзецям была дадзена магчымасць праявіць сябе ў розных конкурсах і ад душы пасмяяцца над пацешнымі прыколамі, чым яны з задавальненнем і заняліся. Кожны ўдзельнік мерапрыемства змог занесці дадому зроблены ўласнымі рукамі маленькі ліхтарык-гарбуз са смешнымі тварыкамі.