Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Навіны культуры / Кастрычнік / Віртуальнае падарожжа Шляхамі Снядэцкага

Віртуальнае падарожжа Шляхамі Снядэцкага

   4 кастрычніка сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны і аддзел культуры і дасугу аграгарадка Кальчуны запрасілі мясцовых жыхароў на віртуальнае падарожжа “Шляхамі Снядэцкага”.
   Адкрыла мерапрыемства бібліятэкар Алена Шкелда. Найперш яна праінфармавала прысутных аб абласным праекце “Наша культурная спадчына” і тыдні “Гонар нашай зямлі”, які распачаўся на Ашмяншчыне 30 верасня. Усе мерапрыемствы ў рамках Тыдня прысвечаны знакамітым дзеячам культуры і навукі Ашмяншчыны. Кальчунскія ўстановы культуры прысвяцілі яго Енджэю Снядэцкаму, вучонаму-хіміку ХІХ стагоддзя. Алена Адольфаўна  пазнаёміла з літаратурнай выставай “Сын роднай зямлі  Енджэй Снядэцкі”, прапанавала паглядзець відэаролік “Ашмяншчына літаратурная”. 
   Шмат цікавага, новага пра вучонага-земляка распавяла загадчык школьнага музея Е.Снядэцкага Таццяна Давідовіч, захапіла ўсіх створаная ёю відэапрэзентацыя “Прафесар з нашай зямлі”.
   Своеасаблівы музычна-паэтычны букет прадставілі гледачам мясцовыя артысты і вучні-чытальнікі. У іх выкананні прагучалі вершы мясцовых паэтаў Г.Даўгашэй і Г.Кеўры, прысвечаныя Е.Снядэцкаму, і песні аб родным краі.