Афіцыйны сайт

На варце законнасці

   26 чэрвеня работнікі органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь адзначаюць прафесійнае свята – Дзень работнікаў пракуратуры, які быў вызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1995 годзе.
   26 чэрвеня 1992 года стала пачаткам дзейнасці органаў пракуратуры на тэрыторыі Беларусі. Першае ўпамінанне аб пракуратуры Ашмянскага раёна звязана з імем пракурора Парадня I.Э., які ўзначальваў калектыў у перыяд 1944-1945 гг.
   У розны час пракурорамі раёнаў з'яўляліся: Ліпееў К.М. (09.1948-01.1950), Ковалёў А.I. (01.1950-01.1960), Іванаў Р.I. (02.1960-05.1975), Давыдаў Г.Д. (05.1975-05.1985), Таранка Б.С. (05.1985-06.1989), Аніськоа В.I. (06.1989-11.1997), Бутрым В.А. (12.1997-11.2007), Маліноўскі Н.Ф. (11.2007-04.2010), Клышэвіч А.А. (05.2010-10.2015).
   Намеснікамі пракурора раёна працавалі: Дайлідка Д.С., Смольскі Г.В., Клышэвіч А.А., Марозаў Д.В., Лось В.Н., Гаўрылюк С.М.
Істотны ўклад у прытрымліванне законнасці ў раёне ўнеслі людзі, якія працавалі ў пасадзе старшых памочнікаў і памочнікаў пракурора: Дзеркачоў В. I., Раманенка С.Ф., Іванаў I.Р., Жук I.Р., Комлеў I.Р., Ярашэня А.Д., Парадня I.Э., Курышта К.В., Півавар С.I., Ляднева В.В., Труцько Е.А., Астапаў В.Л., Міліца Г.I., Дыско Г.I., Мартыненка I.Э, Кузьміцкі В.I., Малец С.В., Клышэвіч А.А., Мінойць С.Э., Чысцякоў I.Б., Дрэмза О.К., Пуцілоўскі А.Н., Пастушко А.С., Ленкевіч А.Н., Лях А.Н.
   Следства ў пракуратуры Ашмянскага раёна вялі: Сцяпанаў А.П., Кізік Н.I., Жыжнеўскі В.З., Казачэнко А.Г., Ражко В.В., Казакевіч В.Г., Куліковіч В.Л., Тамчэнак А.В., Пуцілоўскі А.Н.
   Больш сарака гадоў у калектыве пракуратуры працаваў вадзіцелем Мешчановіч В.Ю.
   Сёння калектыў пракуратуры раёна складаецца з сямі чалавек: чатырох аператыўных і трох тэхнічных работнікаў, якія паспяхова спраўляюцца з ускладзенымі на іх абавязкамі. За 2017 год пракуратурай раёна праведзена 42 агульнанаглядныя праверкі. Унесена 39 прадстаўленняў аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства. Унесена 33 прадпісання. Прынесена 9 пратэстаў на незаконныя рашэнні. Вынесена 30 афіцыйных папярэджанняў аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства. Да дысцыплінарнай адказнасці па актах пракурорскага рэагавання  прыцягнута 77 асоб. Таксама 36 фізічных асоб прыцягнута да матэрыяльнай адказнасці на суму 2 899 рублёў і 3 юрыдычных асобы – на суму 91 324 рубля.
   З кастрычніка 2015 г. калектыў пракуратуры ўзначальвае Гаўрылюк Сяргей Міхайлавіч, які пачаў службу ў органах пракуратуры ў 1997 годзе. Працаваў у пасадзе памочніка, старшага памочніка пракурора Смаргонскага раёна, пракурора Карэліцкага раёна, намесніка пракурора Ашмянскага раёна.
Пракурор раёна ажыццяўляе кіраўніцтва пракуратурай, арганізуе яе работу і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на яе задач, каардынуе дзейнасць па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у раёне.
   Адначасова з прызначэннем на пасаду кіраўніка раённай пракуратуры, у якасці намесніка пракурора прадоўжыла ажыццяўляць працоўную дзейнасць Малец Святлана Уладзіміраўна, якая ў перыяд з 1995 г. па красавік 2004 г. займала пасады памочніка і старшага памочніка пракурора Ашмянскага раёна. З красавіка 2008 г. праходзіла службу ў органах пракуратуры Віцебскай вобласці, працавала ў пасадах помочніка і старшага памочніка пракурора, намесніка пракурора Талочынскага раёна. 
   На намесніка пракурора ўскладзены абавязк і па ажыццяўленні нагляду за прытрымліваннем законнасці на дасудовай стадыі крымінальнага працэсу, за прытрымліваннем законнасці ў дзейнасці ў РАУС, РОЧС,  за прытрымліваннем заканадаўства пры выкананні  пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, а таксама мер прымусовага характару.
   З лістапада 2014 г. у пракуратуры раёна працуе Iлюкович Кацярына Зыгмандаўна, якая з ліпеня 2017 г. прызначана на пасаду старшага памочніка пракурора. Яна ажыццяўляе нагляд за адпаведнасцю закону судовых пастаноў па крымінальных  грамадзянскіх справах, праводзіць праверкі выканання заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі.
   Пасля паспяхова пройдзенай стажыроўкі, з лютага 2018 г. памочнікам пракурора з'яўляецца Жегздрынь Ягор Паўлавіч, пракуратура раёна – гэта першае месца яго работы. У пракуратуры ён ажыццяўляе нагляд за прытрымліваннем працоўных і другіх сацыяльных праў грамадзян, за выкананнем жыллёвага заканадаўства, заканадаўства аб працы, сацыяльным забеспячэнні, ахове здароўя, адукацыі, заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.
З ліпеня 2002 г. нязменнай загадчыцай канцылярыі ў пракуратуры застаецца Сланчэўская Таццяна Генадзьеўна. Па выніках работы за 2015 год прызнана лепшай загадчыцы канцылярыі пракуратуры раёна Гродзенскай вобласці. У абавязку ўваходзіць арганізацыя і вядзенне справаводства ў пракуратуры раёна, ажыццяўленне  прыёму і рэгістрацыі карэспандэнцыі, вядзенне адпаведных  кніг уліку. 
   З мая 2013 г. за парадак і чысціню ў памяшканні пракуратуры адпавядае Янчэўская Яніна Браніславаўна, а своечасовасць дастаўкі гарантуе Ганевіч Юрый Іванавіч, які працуе вадзіцелем са  снежня 2016 г.

Матэрыял падрыхтавалі: намеснік пракурора раёна Малец С.В., старшы памочнік пракурора Iлюковіч К.З.