Афіцыйны сайт

Запаведзі сямейнага шчасця

 6 кастрычніка сельская бібліятэка аг. Гальшаны запрасіла сваіх чытачоў на чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сям’я” на тэму «Заповеди семейного счастья». Удзельнікі пагутарылі аб ролі сям'і ў сучасным грамадстве, пабудове сямейных адносін, выхаванні дзяцей, падзяліліся сваімі сакрэтамі сямейнага шчасця.
  Прыемным падарункам для старэйшых чытачоў стала святочная праграма «Года бегут, а сердце молодеет». Вядучыя мерапрыемства Любоў Шчарбакова і Алёна Юневіч падрыхтавалі для аўдыторыі віншаванні з цудоўным святам мудрасці і дабра, які адзначаўся 1 кастрычніка.  Госці змаглі адпачыць ад паўсядзённых клопатаў і праблем, успомніць маладыя гады, стаць актыўнымі ўдзельнікамі віктарын і конкурсаў: “Што ў імені тваім”, “Куплет у канверце”, “Кемлівасць”,  «Любушки».
   Вучаніцы Гальшанскай сярэдняй школы Анастасія Шчарбакова і Таццяна Травіцкая ў сцэнцы “Сустрэча дзвюх бабуль” паказалі як часам бабулі робяць хатняе заданне замест сваіх унукаў і што з гэтага атрымліваецца.  Пазней прысутныя прынялі ўдзел ва ўсімі любімай гульні Поле цудаў «Легенды о цветах». Пераможцы атрымалі невялікія падарункі.
  Сваімі музычнымі віншаваннямі радавалі работнікі аддзела культуры і вольнага часу аг. Гальшаны Любоў Шчарбакова, Алена Шавель, Марына Пазнанская. Пры дапамозе прафсаюзнага камітэта КСУП “Гальшаны” для гасцей быў арганізаваны салодкі стол.