Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Навіны культуры / Жнівень 2017 / Здымкі для праграмы канала СТВ

Здымкі для праграмы канала СТВ

   16 жніўня ў Ашмянскім раёне прайшлі здымкі для праграмы "Раніца. Студыя добрага настрою." тэлеканала СТВ. Рэпарцёры наведалі помнік палацава-паркавай архітэктуры канца XVI - пачатку XVII ст. - "Гальшанскі замак" і помнік прыроды - "Валун - Нявесцін камень". Былі знятыя відэарэпартажы аб культурных каштоўнасцях раёна. У здымках прымалі ўдзел работнікі культуры, а таксама мясцовыя жыхары. Трансляцыя рэпартажу пра Гальшанскі замак адбылася 21 жніўня, а пра Нявесцін камень 23 жніўня.