Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Навіны культуры / Лістапад 2017 / Сямейны вечар-гульня Зігзаг поспеху

Сямейны вечар-гульня Зігзаг поспеху

   Цікавасць да інтэлектуальных гульняў не пакідала іх з першых выпускаў тэлевізійнай перадачы «Што, дзе, калі?". З тых часоў з'явілася шмат новых розных формаў і назваў гэтага найцікавага інтэлектуальнага забаўка. Удзельнічаць у гульнях падобнага роду любяць і дзеці, і дарослыя. Мы таксама вырашылі паспрабаваць у сябе ў клубе падобную форму мерапрыемства. 18 лістапада ў СК аг. Станцыя Ашмяны месца на гульнявым полі сямейнага вечара-гульні «Зігзаг поспеху» занялі дзве каманды, удзельнікаў якіх звязваюць паміж сабой роднасныя і сяброўскія адносіны, і гэта важна, таму што галоўным аспектам мерапрыемства з'яўляўся менавіта камандны дух: разам адказвалі на пытанні, разам неслі адказнасць за малыя промахі і разам радаваліся перамозе. Каб гульня не стала для гледача сухой і сумнай, яна складалася з конкурсаў, якія насілі не толькі інтэлектуальны характар, але і забаўляльны. Сур'ёзныя і даступныя пытанні, конкурсы на кемлівасць і проста жыццёвая здагадлівасць, усё гэта, несумненна, дало штуршок да пашырэння кругагляда, умення працаваць у камандзе, павазе да суперніка, праяве пачуцця адказнасці і, самае галоўнае, новым ўражанням. А іх шмат не бывае ніколі! І хай не ўсё атрымалася так, як хацелася. Але гэты вечар стаў пробным крокам у далейшай арганізацыі такіх вечароў для жыхароў нашага аграгарадка.