Зімовая казка

   Новы год - гэта чароўнае свята, якое любяць дарослыя і дзеці, і з задавальненнем адзначаюць яго. У Новы год звычайныя, будзённыя рэчы здаюцца чароўнымі, як казка. Як і належыць, на галоўны зімовы свята ўсіх чакаюць падарункі, запальванне ёлачкі, карагоды і вершы для Дзеда Мароза.
    Яркі і вясёлы падарунак падрыхтавалі жыхарам Ашмяншчыны настаўнікі і навучэнцы ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў», яны правялі ў РЦК святочны канцэрт «Зімовая казка». Артысты доўга рыхтаваліся і напярэдадні свята паказалі лепшыя канцэртныя нумары. З захапленнем публіка сустракала выступленне хору малодшых класаў (кіраўнік Буйко Г. Э.), які выканаў песню «Серабрыстыя сняжынкі» і хор старэйшых класаў (кіраўнік Шавердо А.І.), які выканаў ўрачыстую песню «У дзень Раства». Добрай традыцыяй стала бачыць на навагодняй сцэне ансамбль гітарыстаў «Фіеста» (настаўнік Місюкевіч А.У.). Яркімі касцюмамі і пластыкай руху ўразілі вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі і танцы навучэнцаў харэаграфічнага аддзялення (настаўнік Кеда Г.С.). Хвалюючым аказалася выступленне юных скрыпачоў, ансамбля «Хорошее настроение» (настаўнік Асмольская І.В.) і флейтыста Савіцкага Аляксандра (настаўнік Аленскі В.Л.), які выканаў «Калыханку». Дуэт піяністаў Скароля Арцёма і Стэфаноўскай Юліі (настаўнік Каралёва Т.В.) унёс нотку настальгіі, выканаўшы кампазіцыю з кінафільма «Игрушка», а звонкі голас Ксеніі Дорняк з аг.Жупраны (настаўнік Айвазоўская В.Ч.) акунуў гледачоў у атмасферу зімовай казкі . Заключным нумарам стала выкананне настаўнікамі Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў гімна навагодняга настрою, песні «Свята да нас прыходзіць».