Версія для друку
Памер
+
Друк

Экскурсія ў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры вёскі Паляны

02.10.2017
    15 верасня ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры  вёскі Паляны прайшла аглядная экскурсія для выхаванцаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна.  Госцем АРіТК ў гэты дзень стаў і святар Храма Уваскрэсення Хрыстова г.Ашмяны протаіерэй Пётр Петлеха. Рабяты з ТЦСАН змаглі наведаць музейную этнаграфічную экспазіцыю «Беларуская хатка» і паўдзельнічаць у майстар-класе па рукадзеллі "Лялька-абярэг", дадзеным мясцовай майстрыцай -Валянцінай Пакульневіч. Пасля заканчэння гадзіны прыкладнай творчасці кожнаму з дарагіх гасцей былі ўручаны падаруначкі-абярэгі на памяць.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.oshmiany.gov.by/by/ekskursia-w-poliany/

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА