Версія для друку
Памер
+
Друк

Гісторыка-культурная спадчына

16.12.2016
  "Карта гісторыка-культурных каштоўнасцей Ашмянскага раёна"




















Ашмянскі край багаты гісторыка- культурнай спадчынай, якая стагоддзямі была яго вялікім здабыткам і гонарам.
У Дзяржаўным спісе гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь ад Ашмянскага раёна прадстаўлены 19 гіторыка- культурных каштоўнасцей у склад якіх уключаны 29 аб’ектаў.
Сярод іх 11 помнікаў архітэктуры, 4 археалогіі, 3 гісторыі, 1 мастацтва.
Храмавая архітэктура прадстаўлена рознымі стылямі і накірункамі. Так, касцёл Святога Міхаіла Архангела 1906 года ў Ашмянах - гэта неабарока. Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла пабудаваны ў другой палове 19 стагоддзя ў Барунах- спалучэнне двух стыляў - барока і ракако. Храм Найсяцейшага Імя Дзевы Марыі ў Мураванай Ашмянцы другой паловы 18 стагоддзя – адносіцца да стылю народнага драўлянага дойлідства, а касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах другой паловы 19 стагоддзя- неагатычнага. Цэрквы Ўваскрасення Хрыстова другой паловы 19 стагоддзя ў Ашмянах і Святога Вялікапакутніка Георгія-Пераможцы 1901 года ў Гальшанах пабудаваны ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Касцёл Святога Іаана Хрысціцеля ў Гальшанах 17стагоддзя - узор архітэктуры ранняга барока.
Будынак былой сінагогі ўзведзены ў 19 стагоддзі ў стылі класіцызму адметны сваім роспісам.
Знакавай гісторыка-культурнай каштоўнасцю з’яўляюцца руіны замка Сапег з фрагментамі абарончых збудаванняў 1610 года ў мястэчку Гальшаны. Спалучэнне абарончай функцыі з функцыяй палаца робіць гэты аб’ект унікальным.
Сярод помнікаў археалогіі вылучаюцца гарадзішча перыяду сярэднявечча12-18 стагоддзяў каля аграгарадка Гальшаны, курганныя могільнікі 12-14 стагоддзяў побач з вёскай Клявіца, гарадзішча перыяду жалезнага веку 3-4 стагоддзяў каля вёскі Шчапанавічы і каменны могільнік 14-16 стагоддзяў у Жодаўцы.
Гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі з’яўляюцця помнік на магіле А. Снядэцкага 1839 года ў Гародніках і магіла Ф. Багушэвіча 1900 года ў Жупранах, брацкая магіла 1944 года ў Ашмянах.
Помнік Ф. Багушэвічу ў Жупранах 1958 года работы З. Азгура з’яўляецца помнікам мастацтва і таксама ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Геадэзічны пункт “Тупішкі” Дугі Струвэ які размешчаны ў раёне адносіцца да помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
   


   

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.oshmiany.gov.by/by/istoriko-kulturnoe-nasledie-by/

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА