Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

ФПБ прыняла рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай падтрымцы медыкаў

06.04.2024
ФПБ прыняла рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай падтрымцы медыкаў
   5 красавіка, Мінск / Кар. БЕЛТА/. ФПБ прыняла рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай падтрымцы медыкаў. Гаворка ідзе пра работнікаў устаноў аховы здароўя, якія аказваюць дапамогу хворым з каранавірусам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.
   "Прэзідэнт даручыў, каб ФПБ вызначыла сваё месца ў сітуацыі, якая склалася. І прадумала, як падтрымаць і аказаць дапамогу самым уразлівым катэгорыям медыкаў, тым, хто на перадавой, — адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. - Трэба сказаць, што падтрымку медыцынскім работнікам прафсаюзы пачалі аказваць яшчэ ў сакавіку, калі ў краіне былі зарэгістраваныя першыя выпадкі захворвання каронавірусам. Гэта дапамога ў набыцці сродкаў дэзінфекцыі і абеззаражання, сродкаў індывідуальнай абароны-ад масак і пальчатак да ахоўных медыцынскіх касцюмаў"»
   Па словах старшыні ФПБ, ужо закуплена 14 тыс. такіх касцюмаў, усе яны размяркоўваюцца паміж рэгіёнамі. Першая партыя накіравана ў Віцебскую інфекцыйную бальніцу.
   "Разам з тым сёння неабходна дадаткова дапамагчы тым, хто непасрэдна працуе з хворымі COVID-19. Прафсаюзамі прынята рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай дапамозе такім медыцынскім работнікам. Прэзідэнт падтрымаў ініцыятыву. Гэта салідарная дапамога ўсіх галіновых прафсаюзаў для тых, хто цяпер працуе на перадавой", - сказаў на заканчэнне Міхаіл Орда.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.