Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вызначаны даты бясплатных кансультацый адвакатамі

16.01.2024
На пасяджэнні Савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) зацверджаны даты бясплатных кансультацый маламаёмных грамадзян. Такая інфармацыя размешчаная на сайце БРКА, паведамляе БЕЛТА.

Сёлета адвакаты пракансультуюць 13 сакавіка-з нагоды Дня Канстытуцыі Беларусі, 8 траўня - Дня Перамогі, 26 чэрвеня-Дня ўтварэння адвакатуры Беларусі, 1 кастрычніка-Дня пажылых людзей і 4 снежня-Дня юрыста.

Як правіла, у гэтыя дні бясплатна кансультуюць ва ўсіх адвакацкіх утварэннях краіны. Адвакаты тлумачаць дзеючае заканадаўства ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага і жыллёвага права.
БелТА
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.