Версія для друку
Памер
+
Друк

Сельская гаспадарка

16.12.2016

Спіс сельскагаспадарчых арганізацый Ашмянскага раёна
Спіс кіраўнікоў арганізацый Ашмянскага раёна, якія абслугоўваюць АПК
ЗВЕСТКІ аб фінансавых выніках па сельскагаспадарчым арганізацыям


  У раёне маецца 8 камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў і 27 фермерскіх гаспадарак. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў састаўляе 50,5 тыс. га, з іх раллі 33,6 тыс. га. Якасная ацэнка сельскагаспадарчых угоддзяў складае 31,2 бала, ворыва – 34,1 балы. На тэрыторыі раёна функцыянуюць 4 перапрацоўчых прадпрыемстваў, на якіх вядзецца перапрацоўка і вытворчасць мяса, малака, бульбы, дрожджаў. Сельскагаспадарчыя арганізацыі Ашмянскага раёна спецыялізуюцца на вытворчасці мяса - малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў і бульбы ў раслінаводстве.
   У галіне сельскай гаспадаркі працуе 1 513 чалавек. Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці розных відаў сельскагаспадарчых культур, рыбаводстве, свінагадоўлі, малочнай жывёлагадоўлі. За фермерскімі гаспадаркамі замацавана 1 629 га зямельных угоддзяў. У гаспадарках маюцца жывёлагадоўчыя фермы па вытворчасці малака, свініны, ялавічыны.  
   Па стане на 1  мая 2019 года на фермах утрымліваецца 242 208 галоў буйной рагатай жывёлы (у тым ліку 9 164 галавы кароў), 16 073  галавы свіней.
   За студзень-красавік 2019 года:
 - надой малака склаў 12,5 тыс. тон  (104,3 % да ўзроўню 2018 года),
 - рэалізавана мяса ў жывой вазе 1,8 тыс. тон (89,1 % да ўзроўню 2018 года),
 - ад кожнай каровы надоена 1 355 кг малака (плюс 50 кг да ўзроўню 2018 года),
 - выраблена валавой прадукцыі на суму 12 431 тыс. рублёў (96,5 % да ўзроўню 2018 г.). 
   Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за студзень-сакавік 2019 года склала 10 897 тыс. рублёў, або 101,0 % да ўзроўню 2018 года. Пры рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі 533,7 % прыбытак ад рэалізацыі склаў 365 тыс. рублёў.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.oshmiany.gov.by/by/selskoe-xozyaistvo-by/

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА