Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Славім залаты ўзрост

   У восеньскім календары ёсць незвычайная дата, калі сэрца перапаўняецца пачуццём глыбокай удзячнасці, калі хочацца быць асабліва пільным і ўважлівым да людзей старэйшага пакалення. Ці існуе мяжа, пераступіўшы якую чалавек становіцца пажылым? Стала добрай традыцыяй у работнікаў АКіВЧ і бібліятэкі, штогод напярэдадні Дня пажылога чалавека ушаноўваць працоўных юбіляраў, успамінаць пра тыя гады, што прыносілі радасць і жаданне тварыць. Гледзячы на ​​твары людзей запрошаных на вечар-ушанаванне "Славім залаты узрост" у зале АкіВЧ аг. Кальчуны, было адразу прыкметна, колькі ў іх святла, радасці, энергіі і дабрыні! У гэты дзень за столікамі сабраліся людзі з рознымі лёсамі, характарамі, рознымі жыццёвымі абставінамі, але ўсіх іх аб’яднала адно – работа на ААТ  ТБЗ "Ашмянскі". У гэтым годзе 8 работнікаў прадпрыемства атрымалі сувеніры ў гонар юбілеяў, усе разам спявалі песні, а ногі самі пускаліся ў скокі пад мелодыі вяселых баяна, бубна і таямнічага саксафона.





© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.