Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ствары сваю будучыню сам

   Моладзь — гэта адмысловая сацыяльна-узроставая група. Актыўная моладзь — гэта будучыня нашага горада! Вельмі важна рабіць усё, каб маладое пакаленне развівалася ў патрэбным кірунку. Наўзамен хлопцы і дзяўчаты аддадуць і зробяць значна больш як для самога горада, так і для краіны ў цэлым. 9 верасня ў ДУК "Ашмянскі раённы цэнтр культуры" прайшла гутарка для вучняў старэйшых класаў і навучэнцаў каледжаў "Зрабі сваю будучыню сам" па прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў дзяцей і падлеткаў, барацьбе з наркаманіяй, незаконным абаротам наркатычных сродкаў і звязанымі з імі правапарушэннямі, у рамках акцыі "Культурная субота".
   Расказала аб сітуацыі, якая склалася ў раёне, а таксама адказала на пытанні, якія ўзніклі, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Ашмянскага раённага аддзела ўнутраных спраў - Каморнік Алена Пятроўна. Былі паказаны тэматычныя відэафільмы па прафілактыцы наркаманіі і правапарушэнняў.
    У сучасным свеце поўна разнастайных цікавых заняткаў, якія могуць дапамагчы рэалізаваць сябе: спорт, танцы, музыка, мастацкая творчасць, рукадзелле і інш. У раённым цэнтры культуры працуюць творчыя фарміравання для дзяцей і моладзі, прэзентацыяй якіх і завяршылася мерапрыемства.

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.