Версія для друку
Памер
+
Друк

Гандаль

16.12.2016
   Гандлёвая сетка раёна налічвае 232 крамы, 43 павільёна.    У раёне функцыянуе 4 крамы сучаснага фармату.
   Гандлёвая сетка раёна ўключае 10 крам чатырох буйных харчовых гандлёвых сетак, з іх: 5 крам сеткі «Еўраопт», 3 крамы – «Хатні», 1 крама - "ДорОрс", 1 крама - Санта-Рытэйл.
   Дзейнічае 4 фірмовых крамы, 9 аўтамагазінаў, 3 гандлёвыя цэнтры, 3 базары.
   Арганізацыю грамадскага харчавання на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць 49 аб'ектаў, у тым ліку 25 агульнадаступных аб'ектаў на 1191 пасадачных месцаў (38,6 месцаў на 1000 жыхароў).
   У сельскай мясцовасці гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляецца праз 64 крамы на тэрыторыі 106 населеных пунктаў і 9 аўтамагазінаў (248 населеных пунктаў): гандлёвыя аб'екты спажывецкай кааперацыі (28 гандлёвых аб'ектаў), ЗАТ «Еўрагандаль» (адзін магазін ў аг. Гальшаны), 35 адзінак належыць прыватным структурам.
   Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва ў раёне Ашмянскі філіял Гродзенскага аблпо ажыццяўляе праз 44 рознічныя гандлёвыя аб'екты, з іх 40 харчовых магазінаў (18 харчовых, 22 крамы паўсядзённага попыту) і 4 нехарчовыя. Акрамя таго функцыянуе 5 аўтамагазінаў спажывецкай кааперацыі, якія ажыццяўляюць абслугоўванне 175 населеных пунктаў (4,6 тыс. чал.).
   У раёне забяспечваецца выкананне рэгіянальнага плана развіцця гандлёвай сеткі. За кошт новага будаўніцтва ў горадзе Ашмяны адкрыты крамы гандлёвай сеткі «Еўраопт» і «Санта-90» гандлёвай плошчай 687 квадратных метраў і 422,9 квадратных метра адпаведна.
   Усяго за 2018 год адкрыта 21 гандлёвы аб'ект плошчай 2295 квадратных метраў і 2 аб'екты грамадскага харчавання на 54 пасадачныя месцы: летняе кафэ прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «БАБАИБОБА» (19 пасадачных месцаў) і бар ТАА «Вішнёвы сакрэт» (35 пасадачных месцаў).
   Аб'ём рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі за 2018 год па раёне склаў 132,8 млн. рублёў, або 114,6 % у супастаўных цэнах да ўзроўню 2017 года, пры заданні 103,9 %.
   Тавараабарот грамадскага харчавання за 2018 год склаў 3,9 млн. рублёў, ці 115,8 % у супастаўныя цэнах да ўзроўню 2017 года.
  

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.oshmiany.gov.by/by/torgovlya-by/

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА