Версія для друку
Памер
+
Друк

Тут ужо было не да сур'ёзнасці

25.09.2017
   1 верасня, пасля ўрачыстай лінейкі ў школе, прыбраныя і сур'ёзныя вучні сабраліся ў сельскім клубе аграгарадка Станцыя Ашмяны. І тут ужо было не да сур'ёзнасці! Весела правесці адзін з апошніх дзён канікул у кампаніі сяброў дзецям  прапанавалі смешныя клаўнесы Ірыска і Карамелькі, якія няспынна задавалі дзецям цікавыя займальныя пытанні, з якімі дзеткі паспяхова спраўляліся. А нястомная Баба Яга са сваім дружком Олухам спрабавалі згарнуць дзяцей з сцяжынкі ведаў у Балота невукаў. Але рабяты разам з адважнай Чырвонай Шапачкай атрымалі перамогу над шкоднымі героямі і пераадолелі ўсе перашкоды на шляху ў краіну ведаў!


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.oshmiany.gov.by/by/tut-bylo-ne-do-sur/

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА