Версія для друку
Памер
+
Друк

Тыдзень Гайдна

29.11.2017
   З 20 па 25 лістапада ў ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» прайшоў «Тыдзень Гайдна», прысвечаны творчасці аўстрыйскага кампазітара. На працягу ўсяго тыдня ў перапынках паміж заняткамі гучалі творы вялікага класіка, а на стэндах школы была размешчана інфармацыя аб яго біяграфіі, творчасці, цікавыя факты аб напісанні яго знакамітых твораў.
   Настаўнікі па класе фартэпіяна і скрыпкі правялі конкурс на лепшае выкананне п'есы І. Гайдна, запрасілі дзяцей на кіналекторый. А ў завяршэнні тыдня для навучэнцаў школы мастацтваў прайшоў невялікі канцэрт, на якім выканалі творы І. Гайдна.







Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.oshmiany.gov.by/by/tyden-gaidna/

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА