Версія для друку
Памер
+
Друк

Зімовыя забавы

11.12.2017
   Дзіцячы смех, радасныя ўсмешкі дарослых і нястрымная зімовая весялосць - такім запомніцца жыхарам аграгарадка Каменны Лог культурна-спартыўнае свята «Зімовыя забавы», якое прайшло 9 снежня на пляцоўцы каля сельскага клуба.Нгледзячы на зябкае надвор'е, многія жыхары замест сядзення  ў чатырох сценах аддалі перавагу актыўнаму адпачынку  на свежым паветры разам са сваімі сям'я. У асаблівым захапленні былі дзеці, якія, расчырванеўшыся,разам з дарослымі прымалі ўдзел у конкурсе «Вясёлы лыжнік», эстафеце  «Гантэлі» і займаліся шматлікімі іншымі карыснымі для здароўя рэчамі. Усё ж такі спорт нашмат цікавей бясконцага сядзення дома перад тэлевізарам і камп'ютарам у сацыяльных сетках. Несумненна, свята атрымалася! Нягледзячы на ​​халоднае надвор'е, кожны ў душы панёс часцінку цяпла.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.oshmiany.gov.by/by/zimowya-zabawy/

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА