Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

2012 год

    Разгледзеўшы хадайніцтвы працоўных калектываў і структурных падраздзяленняў Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта аб заахвочванні працоўных калектываў, перадавікоў народнай гаспадаркі Ашмянскага раёна за найлепшыя дасягненні ў гаспадарчым, сацыяльна-культурным будаўніцтве, грамадска-палітычным жыцці  па выніках 2012 года Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт рашыў занесці на раённую дошку Гонару:

працоўныя калектывы:
брыгады грузчыкаў халадзільніка адкрытага акцыянернага таварыства “Ашмянскі мясакамбінат” (майстры Скорб Ганна Браніславаўна і Сламчынскі Валянцін Уладзіміравіч);
дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Ашмяны” (дырэктар Казлоўская Людміла Мікалаеўна);
клініка-дыягнастычнай лабараторыі ўстановы аховы здароўя “Ашмянская цэнтральная раённая бальніца” (загадчык Міхалевіч Міраслава Лявонаўна);
народнага сямейнага ансамбля “Граўжанцы” Граўжышкоўскага сельскага Дома сямейнага дасуга (кіраўнік Сальмановіч Алена Францаўна);
пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 1 Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” (начальнік Орпік Аляксандр Баляслававіч);
службы лініі электраперадач філіяла Гродзенскага  рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга” -  Ашмянскія электрычныя сеткі (начальнік Варковіч Віктар Тадэвушавіч);
фермы па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы “Агароднікі” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Ашмянскі Світанак” (загадчык Жукоўская Яўгенія Адамаўна);
фермы па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы “Семернікі” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Гальшанскі”  (загадчык Загорская Часлава Уладзіславаўна);
участка механізаванага атрада Ашмянскага адкрытага акцыянернага таварыства “Аграпрамтэхніка” (начальнік  Жвірбля  Іван Іванавіч);
участка агульнабудаўнічых работ адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўнік” (начальнік Лагуновіч Пётр Станіслававіч);

перадавікоў народнай гаспадаркі:
Бражыцкую Людмілу Вайцехаўну, прадаўца 6 разраду магазіна “Юбілейны” Ашмянскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;
Васілеўскую Наталлю Уладзіміраўну, майстра змены адкрытага акцыянернага таварыства “Ашмяны-лён”;
Вішнеўскага Аляксандра Яўгенавіча, вадзіцеля аўтамабіля  катэгорыі  “Д” пасажырскай калоны філіяла “Аўтамабільны парк № 13 г. Ашмяны” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднааблаўтатранс”;
Вайцяховіч Чаславу Зыгмундаўну, аператара машыннага даення кароў малочна-таварнай фермы “Маслаўшчына” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва  “Крэйванцаўскі”;
Дашкевіч Ірыну Лявонаўну, майстра змены брыкетнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Торфабрыкетны завод “Ашмянскі”;
Губарава Івана Аляксандравіча, муляра 5 разраду ўчастка будаўніча-мантажных работ адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўнік”;
Жукоўскага Івана Тадэвушавіча, старшыну групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 1 Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”;
Кашчыца Вацлава Вацлававіча, токара 6 разраду дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 28 філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнічы трэст № 6”;
Лугіну Ганну Казіміраўну, настаўніка хіміі і біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі “Гальшанская гімназія”;
Мацэвіча Аляксандра Уладзіслававіча, апаратчыка тэрмічнай апрацоўкі мясапрадуктаў каўбаснага цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Ашмянскі мясакамбінат”;
Млыноўскую Ірыну Фадзееўну, майстра прыёмна-апаратнага ўчастка “Ашмянскі сыраробчы завод” філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”;
Паўлоўскага Віктара Станіслававіча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя Кляцкова;
Пабядзінскага Станіслава Вацлававіча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Ашмянскі Світанак”;
Рагачову Алену Дзмітрыеўну, настаўніка дзяржаўнай установы адукацыі “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў”;
Рудзінскага Вацлава Іванавіча, электраманцёра аператыўна-выязной брыгады Ашмянскага раёна электрычных сетак філіяла Гродзенскага  рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга” -  Ашмянскія электрычныя сеткі;
Рыдзеўскага Яўгена Казіміравіча, аператара станкоў з праграмным кіраваннем 5 разраду механічнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Радыётэхніка”;
Садоўскую Ядвігу Баляславаўну, сацыяльнага работніка аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага   абслугоўвання  насельніцтва  Ашмянскага   раёна”;
Смігельскую Галіну Баляславаўну, аператара прыгатавання раствораў пажыўнага асяроддзя і солей філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Дражджавы камбінат”  - Ашмянскі дражджавы завод;
Шкелду Святлану Францаўну, аператара па штучным асемяненню буйной рагатай жывёлы Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Селякцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі”;
Шукеловіч Яніну Баляславаўну, жывёлавода малочна-таварнай фермы “Баранцы” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва  “Кракоўка”;
Чаплінскага Вацлава Аўгусцінавіча, вадзіцеля аўтамабіля сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Гальшанскі”;
Яблонскую Святлану Іванаўну, загадчыка дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад  в. Кракоўка”;
Яўсеева Мікалая Аляксандравіча, урача-фізіятэрапеўта, загадчыка аддзялення медыцынскай рэабілітацыі ўстановы аховы здароўя “Ашмянская цэнтральная раённая бальніца”;
Яркевіча Мечыслава Казіміравіча, вадзіцеля грузавога аўтамабіля Ашмянскага адкрытага акцыянернага таварыства “Аграпрамтэхніка”;
сям'ю Прахарэнка Ірыны Леанідаўны і Генадзя Адамавіча
© Ошмянский районный исполнительный комитет, 2024.