Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231100, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта:
Ispolkom@oshmiany.gov.by
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25

2014 год

    Разгледзеўшы хадайніцтвы працоўных калектываў і структурных падраздзяленняў Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта аб заахвочванні працоўных калектываў, перадавікоў народнай гаспадаркі Ашмянскага раёна за найлепшыя дасягненні ў гаспадарчым, сацыяльна-культурным будаўніцтве,  грамадска-палітычным  жыцці  па  выніках  2014 года Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт рашыў занесці на раённую дошку Гонару:
працоўныя калектывы:
аддзела паставак Ашмянскага адкрытага акцыянернага таварыства “Аграпрамтэхніка” (начальнік  Антановіч Святаслаў Аляксеевіч);
акушэрска-гінекалагічнай службы ўстановы аховы здароўя “Ашмянская цэнтральная раённая бальніца” (пазаштатны раённы ўрач-акушэр-гінеколаг Кунц Наталля Вітальеўна);
брыгады лівернага аддзялення каўбаснага цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Ашмянскі мясакамбінат” (майстар каўбаснага цэха Міжыгурская Валянціна Анатолеўна);
дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад в. Гальшаны” (загадчык Каваліцкая Ганна Міхайлаўна);
народнага тэатра гульні і забаў “Серпанцін” (рэжысёр Чыркова Вольга Уладзіміраўна);
сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Гальшанскі” (старшыня Праўко Мікалай Мікалаевіч);
службы рэлейнай абароны і аўтаматыкі філіяла Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга” –  Ашмянскія электрычныя сеткі (начальнік Корзан Уладзімір Сцяпанавіч);
фермы па вырошчванні і адкорму маладняка буйной рагатай жывёлы “Клявіца” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Граўжышкі” (загадчык Буткевіч Віктар Аляксандравіч);
участка агульнабудаўнічых работ адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўнік” (начальнік Пачкоўскі Аляксандр Вікенцевіч);
участка саначысткі і добраўпарадкавання Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (начальнік Клушэўскі Аляксандр Іванавіч);
   перадавікоў народнай гаспадаркі:
Багдановіча Віктара Іванавіча, слесара-інструментальшчыка ўчастка пластмас адкрытага акцыянернага таварыства “Радыётэхніка”;
Буткевіча Станіслава Феліксавіча, вадзіцеля аўтамабіля адкрытага акцыянернага таварыства “Ашмянскі мясакамбінат”;
Былінскага Генаддзя Іосіфавіча, начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта (далей – Ашмянскі райвыканкам);
Буйніцкую Ірыну Станіславаўну, дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Ашмянскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;
Вайшнаровіч Яніну Францаўну, выкладчыка спецыяльных дысцыплін  установы адукацыі “Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж”;
Волк Уладзіміра Зыгмунтавіча, вадзіцеля грузавога аўтамабіля Ашмянскага адкрытага акцыянернага таварыства “Аграпрамтэхніка”;
Галамбоўскага Франца Іванавіча, вадзіцеля аўтамабіля філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Дражджавы камбінат” Ашмянскага дражджавога завода;
Гіля Івана Станіслававіча, майстра ўчастка па вытворчасці сыра на аўтаматызаванай лініі “Ашмянскі сыраробны завод” філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”;
Глускага Валер’яна Іванавіча, старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, урача-эндаскапіста ўстановы аховы здароўя “Ашмянская цэнтральная раённая бальніца”;
Загорскага Альберта Вацлававіча,  аператара па вырошчванні маладняка буйнай рагатай жывёлы фермы “Семернікі” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва  “Гальшанскі”;
Ігнаценку Алега Алегавіча, машыніста ўкладчыка асфальтабетона дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 28 адкрытага акцыянернага таварыства  “Дарожна-будаўнічы трэст № 6”;
Казлоўскага Антона Уладзіслававіча, вадзіцеля аўтамабіля сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва  “Кракоўка”;
Каспяровіч Наталлю Канстанцінаўну, настаўніка дзяржаўнай установы адукацыі “Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў”;
Пазнанскага Сяргея Францавіча, электраманцёра  па эксплуатацыі размеркавальных сетак філіяла Гродзенскага  рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга” – Ашмянскія электрычныя сеткі;
Пясецкую Алёну Іванаўну, прадаўца Ашмянскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;
Ракаловіча Віктара Паўлавіча, цесляра  ўчастка агульнабудаўнічых работ адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўнік”;
Скаскевіча Віктара Аляксандравіча, дырэктара філіяла “Аўтамабільны парк № 13 г. Ашмяны” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднааблаўтатранс”;
Ставарука Генадзія Антонавіча, аператара па штучнаму асемяненню буйной рагатай жывёлы Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Селякцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі”;
Сярпейку Фёдара Іванавіча, майстра па рамонце тэхналагічнага абсталявання адкрытага акцыянернага таварыства “Ашмяны-Лён”;
Шлемпу Івана Іосіфавіча, трактарыста-машыніста  сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Крэйванцаўскі”;
Чаплінскую Марыю Сцяпанаўну, загадчыка малочнатаварнай фермы  “Вайшнарышкі” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Граўжышкі”;
Янкоўскага Станіслава Іосіфавіча, трактарыста даччынага  ўнітарнага Ашмянскага прадпрыемства мелірацыйных сістэм;
Янушкевіча Івана Іосіфавіча, майстра смены брыкетнага цэха  адкрытага акцыянернага таварыства “Торфабрыкетны завод Ашмянскі”;
Ясевіча Валерыя Казіміравіча, слесара-рамонтніка ўчастка водаправода і каналізацыі Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
сям’ю Плявака Алы Леанідаўны і Аляксандра Анатольевіча.