Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231100, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта:
Ispolkom@oshmiany.gov.by
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25

Краязнаўчая панарама Дух часу і раскошы

  11 красавіка ва ўстанове культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” адбылася краязнаўчая панарама “Дух часу і раскошы”, прысвечаная 210-годдзю знакамітага мастака, кампазітара і музыканта Напалеона Орды. Амаль 20 гадоў прысвяціў ён падарожжу па Беларусі, на яго малюнках знайшлі адлюстраванне касцёлы і гарадскія пейзажы, сядзібы і палацы. Дзякуючы творчасці Напалеона Орды мы маем уяўленне аб выглядзе помнікаў Ашмяншчыны ў другой палове ХІХ ст.: сядзібы Адынцоў у Гейстунах, капліцы Снядэцкіх у Гародніках, Гальшанскага замка і Барунскага касцёла. Ды і сам побыт, норавы і традыцыі тагачаснай шляхты сёння сталі здабыткам гісторыі. Мерапрыемства “Дух часу і раскошы” дазволіла навучэнцам сярэдняй школы № 3 горада Ашмяны і выхаванцам Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў перанесціся ў атмасферу ХІХ стагоддзя. А выкарыстаныя падчас краязнаўчай панарамы пазлы і шарады сталі яркім элементам інтэрактыву.
   Нагадаем, што выстаўка “Напалеон Орда. Падарожныя замалёўкі” будзе працаваць ў музеі да 28 мая бягучага года.