Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231100, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта:
Ispolkom@oshmiany.gov.by
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25

Конкурс патриотической песни

    Трэцяга  лютага ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры прайшоў конкурс патрыятычнай песні “За родную Беларусь”. Арганізатарамі яго выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама і раённы камітэт грамадскага аб'яднання “БРСМ”.
    Сёлета праграма традыцыйнага конкурсу складалася больш чым з трыццаці пунктаў. За кожным – імя асобнага выканаўцы, дуэта ці вакальнай групы. На сцэне цэнтра культуры выступалі артысты розных узростаў: праявіць свае творчыя здольнасці пажадалі і вучні школ раёна, і ўдзельнікі аматарскай творчасці ўстаноў культуры, багата тут было прадстаўнікоў працоўнай моладзі, маладых настаўнікаў. Яны спявалі аб Вялікай Айчыннай вайне, аб роднай беларускай зямлі і подзвігах тых герояў, што жывуць у людскіх сэрцах.
    Прафесійнае журы ацэньвала не толькі выканаўчае майстэрства ўдзельнікаў і сцэнічную культуру, але і ідэйна-мастацкі ўзровень рэпертуара, арыгінальнасць, артыстычнасць і ўзровень музычнага суправаджэння ці фанаграмы. Творчыя таленты канкурсантаў ацэньваліся ў розных намінацыях, сярод якіх былі як групавыя, так і сольныя выступленні.
Прэтэндэнтаў на перамогу было шмат. І сапраўды, удзельнікі сур’ёзна падрыхтаваліся да дэманстрацыі сваіх нумароў. Для таго, каб стварыць адпаведны вобраз, многія ўдзельнікі выкарысталі разнастайныя мастацка-сцэнічныя сродкі. Кожны ўдзельнік з дапамогай песні і свайго таленту выказаў тыя пачуцці, якія адчувае да сваёй краіны. Не пакінулі журы раўнадушнымі і тыя, хто спяваў на роднай мове.
    І глядацкая зала, і журы адзначылі душэўнасць і цеплыню, з якой выступалі ўсе ўдзельнікі конкурса.
    У намінацыі “Саліст” у малодшай ўзроставай групе пераможцам стала Антаніна Ляпко (гімназія № 1), сярод навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў перамогу атрымала Ангеліна Захарэўская (Аграрна-эканамічны каледж), першае месца сярод працоўнай моладзі журы без спрэчак аддало Крысціне Шуман – настаўніку ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Ашмяны". У намінацыі "Дуэт" перамогу атрымаў дуэт "Камплімент" (Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў), сярод вакальных груп лепшай стала вакальная група ДУА "Сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны".
    Хутка адзін з пераможцаў прадставіць наш раён на абласным адкрытым фестывалі патрыятычнай песні, які адбудзецца ў горадзе Гродна.