Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231100, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта:
Ispolkom@oshmiany.gov.by
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25

Пакуль ёсць Купала – будзе народ

7 ліпеня, у дзень нараджэння Янкі Купалы, бібліятэкі Ашмяншчыны правялі літаратурныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускаму песняру і асветніку. 
Гарадская бібліятэка горада Ашмяны запрасіла чытачоў на літаратурны круіз “Пакуль ёсць Купала – будзе народ”. На кніжнай выставе  былі прадстаўлены творы  паэта, а таксама крытычныя матэрыялы і артыкулы з перыядычных выданняў. Завочнае падарожжа “Шляхамі Янкі Купалы”  дало магчымасць віртуальна наведаць родныя мясціны паэта.  Падчас гутаркі “Я адплаціў народу, чым моц мая магла” бібліятэкары нагадалі пра багатую літаратурную творчасць і цікавыя факты з жыцця Янкі Купалы. Прыемна было яшчэ раз паслухаць вершы вядомага паэта ў выкананні вучняў школы-інтэрната Аляксея Арцем’ева і Арцёма Базарскага.
Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны арганізавала Купалаўскія чытанні  “Творы Купалы – дзецям” для малодшых наведвальнікаў бібліятэкі. Спачатку запрасіла ў госці выхаванцаў дзіцячага садка, крыху пазней – школьнікаў пачатковых класаў. У даступнай форме бібліятэкар расказала пра жыццё паэта, пазнаёміла з яго творамі для дзяцей. Гучалі вершы: “Хлопчык і лётчык”, “Юрачка”, “Ехаў Бай па сцяне”, апавяданні “Жалейка”, “Казка”, “Мужык” і інш..   Дзецям спадабалася выстава малюнкаў сваіх сяброў па творах Я.Купалы і Я.Коласа, якія яны з задавальненнем разглядалі.
У гэты ж дзень сельская бібліятэка вёскі Будзёнаўка падчас правядзення паэтычнай гасцёўні “Вечны агонь паэзіі” значнае месца надала паэтычным творам Я.Купалы. Мясцовыя паэткі Ядзвіга Чаплінская, Тэрэса Адашкевіч, Гэлена Яжэвіч прачыталі свае вершы, прысвечаныя Я.Купалу. 
Ашмянская раённая бібліятэка прапанавала чытачам выстаўку-прагляд “Летапісец свайго народа”. 
Сельская бібліятэка аграгарадка Каменны Лог падрыхтавала адкрыты прагляд літаратуры “Купальская кветка”.