Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231100, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта:
Ispolkom@oshmiany.gov.by
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25

На свяце Дні павету Міньскага

    Сёння ранкам з гастроляў  у суседняю Рэспубліку Польша вярнуўся  народны ансамбль песні і танца “Крыніцы”, які быў запрошаны нашымі сябрамі палякамі на свята “Дні павету Міньскага”  у горад  Міньск-Мазавецкі. Дарэчы, калектыў змог падараваць творчы падарунак не толькі на гэтым мерапрыемсте, але і ў гміне Сенніца на свяце “Сенніца. Сустрэчы на адкрытым паветры”. Шмат уражанняў атрымалі ўдзельнікі “Крыніц” ад цёплага прыёму суседзяў, цікавых экскурсій па Міньскаму павету, гасцінных гаспадароў агратурыстычнай гаспадаркі “Даліна Баброў”, у якой жылі нашы артысты  і ад цёплых і шчырых апладысментаў, якімі сустракалі  палякі падчас канцэртных выступаў нашага калектыву. Спадзяёмся, што творчыя сустрэчы з суседняй краінай стануць традыцыйнымі і беларускія песні  будуць гучаць на польскай зямлі.