Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231100, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта:
Ispolkom@oshmiany.gov.by
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25

Літаратурна-музычны вечар Мову родную шануйце!

   25 лютага ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя  Міжнароднаму дню роднай мовы:  літаратурна-музычны вечар  «Мову  родную шануйце!» і майстар-клас па беларускім народным танцам з удзелам студэнцкага этнаграфічнага таварыства і капэлы "На Таку". На мерапрыемстве гучалі вершы беларускіх паэтаў, быў паказаны відэафільм пра першадрукара - Францыска Скарыну, гучалі песні на роднай мове ў выкананні Дзіяны Анапрыенка і Анастасіі Пясецкай. Падзяліцца сваёй творчасцю, любоўю да Радзімы і роднай мовы прыйшлі мясцовыя паэты: Яўген Куст і Валянціна Ліштван.
   Беларускія танцы з удзельнікамі студэнцкага этнаграфічнага таварыства пад музыку ў выкананні гармоніка і скрыпкі спадабаліся ашмянцам і яны з задавальненнем прымалі ў іх ўдзел.