Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231100, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта:
Ispolkom@oshmiany.gov.by
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25

Ноч музеяў - 2017

   18 мая ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча адбылося мерапрыемства “Ноч музеяў-2017. У свеце муз”. Гасцей сустракалі “гаспадары мерапрыемства” Францішак Багушэвіч і яго дачка Канстанцыя. Нечаканым сюрпрызам стала сустрэча з прадстаўніцамі роду Агінскіх, якія завіталі ў гэты вечар разам з Леанардам Ходзькам ў госці да Багушэвічаў. Наведвальнікі музея з задавальненнем вучыліся танцаваць польку, падэграс і вальс, модныя ў ХІХ стагоддзі. Пасля майстар-класа ўсе госці музея сталі удзельнікамі квест-гульні “Зямля і людзі”, мэтай якой было правільна суднесці населеныя пункты Ашмянскага раёна са знакамітымі дзеячамі, звязанымі з імі.
    У “тэатральнай зале” на другім паверсе адбыўся паказ інтэрмедый у выкананні народнага тэатра лялек “Капялюш” з горада Наваполацка. Кіраўнік тэатра Андрэй Рэцікаў пазнаёміў гасцей мерапрыемства са сваім тэатрам і расказаў пра незвычайную батлейку пад назвай “Віцебскі жлоб”. Напрыканцы свята добрый настрой падарылі ўдзельнікі народнага сямейнага ансамбля “Граўжанцы”.