Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231100, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта:
Ispolkom@oshmiany.gov.by
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25

Гольшанский замок- 2017

    У Гальшанах у восьмы раз адбыўся  рэгіянальны фестываль “Гальшанскі замак”, які  ў гэтым годзе быў прысвечаны 595- годдзю ўступлення ў шлюб Соф’і Гальшанскай з польскім каралём Ягайлам. Пачаўся ён з ускладання кветак да памятнага знаку родапачынальніцы дынастыі Ягелонаў і тэатралізаванага шэсця да руін замка.
   Як звычайна, на фестываль з’ехалася шмат гасцей – прыхільнікаў сярэдневечнай культуры, каб атрымаць асалоду ад насычанай, разнастайнай праграмы на працягу дня: рыцарскія і конныя турніры, турніры лучнікаў, майстар-класы па хаджэнню на хадулях і сярэдневечных танцах, цікавыя прадстаўленні вулічнага тэатра “”Вір” і конна-спартыўнага клуба “Залатая шпора”, канцэртныя выступренні гуртоў  сярэдневечнай музыкі і многае іншае. Шмат цікавых майстар-класаў для гледачоў было прапанавана і па народных рамёствах. А таксама кожны жадаючы мог пастраляць з лука, пабіцца на мячах, пакатацца на конях. Для дзяцей была арганізавана дзіцячая пляцоўка з шматлікімі атракцыёнамі і гульнямі.
    Закончыўся фестываль начным штурмам крэпасці і феерверкам.