Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231100, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта:
Ispolkom@oshmiany.gov.by
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25

"Загадочные фантазии"

   6 красавіка ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча адбылося мерапрыемства "Загадочные фантазии", якое стала сустрэчай з аўтарамі выстаўкі "Во власти хрупкой красоты". Удзельнікі мерапрыемства - супрацоўнікі і выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і аддзялення дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту - ў чарговы раз далучыліся да творчасці чатырох таленавітых чалавек: Ірыны Анохінай, Святланы Атрашкевіч, Ігара Ціханскага і Анастасіі Ігнаценка. Аўтары выстаўкі пазнаёмілі прысутных са светам сваіх захапленняў (а гэта бісерапляценне), расказалі пра свае любімыя матывы. З вышыўкай Анастасіі Ігнаценка, якая не змагла прысутнічаць на мерапрыемстве, удзельнікаў арт-сустрэчы пазнаёміла спецыяліст ТЦСАН Янкоўская Алена Міхайлаўна.
  Свае віншаванні ў гонар адкрыцця выстаўкі ў Ашмянскім краязнаўчым музеі выказалі загадчык аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Алена Вацлаваўна Каткоўская і дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лілія Мікалаеўна Невяркевіч. Затым кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у стварэнні калажа з малюнкамі і пажаданнямі для будучых наведвальнікаў выстаўкі. Добрый настрой напрыканцы мерапрыемства стварыла Марыя Горыд, пад песні якой удзельнікі мерапрыемства пусціліся ў пляс.
   Нагадаем, што выстаўка "Во власти хрупкой красоты"  працуе ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча да 28 чэрвеня 2017 года. Запрашаем!