Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.08.2020

Ашмяны-экалагічны і светлы горад

   Удасканаленне сістэмы асвятлення горада Ашмяны-адна з задач экалагічнай ініцыятывы, рэалізацыя якой пачалася ў красавіку 2020 года. Плануецца замяніць старыя энергазатратныя, неэфектыўныя свяцільні з ртутнымі лямпамі на святлодыёдныя, а таксама забяспечыць дыстанцыйнае кіраванне ўсёй сістэмай асвятлення з дапамогай кампутара, усталяванага ў дыспетчарскай РУП ЖКГ.    Больш падрабязна пра перспектывы абнаўлення сістэмы вулічнага асвятлення распавяла намесніца старшыні Ашмянскага райвыканкама Галіна Люткоўская:    - Экалагічная ініцыятыва пад назвай " Павышэнне энергаэфектыўнасці і экалагічнасці сістэмы вулічнага асвятлення ў г.Ашмяны» рэалізуецца ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «ўцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні». Фінансуецца дадзены праект Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.     Заяўнікам гэтай ініцыятывы выступіла Ашмянская грамадская арганізацыя "Савет дырэктараў". Варта адзначыць, што ініцыятыва таксама атрымала падтрымку Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта. Відавочна, што ўсе мы за пазітыўныя змены ў Ашмянскім раёне. Ключавым партнёрам ініцыятывы стала Ашмянскае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.    Калі на вуліцах райцэнтра можна будзе ўбачыць новыя свяцільні? Чакаецца, што рэалізацыя ініцыятывы зойме 18 месяцаў, а гэта значыць, што зіму наступнага года мы будзем сустракаць з абноўленай сістэмай вулічнага асвятлення.    Бюджэт ініцыятывы складае 126 381 даляр, у тым ліку ўклад Еўрапейскага Саюза — 112 391 даляр.    Паляпшэнне асветленасці вуліц - не адзіны эфект, які плануецца атрымаць. Сярод задач таксама-скарачэнне спажывання электраэнергіі і, адпаведна, выкідаў парніковых газаў, паляпшэнне якасці паветра за кошт ліквідацыі крыніц траплення ртутных пароў у атмасферу, экалагічнае навучанне насельніцтва.    У цяперашні час у Ашмянах ўстаноўлена 1442 вулічных свяцільні агульнай падключанай магутнасцю 220,4 кВт і гадавым спажываннем 530 тыс. кВт-г. Замене падлягаюць 1303 свяцільні, дзякуючы чаму вызначаная магутнасць новай сістэмы асвятлення павінна знізіцца больш чым у 2 разы.    Важна адзначыць і іншыя перавагі святлодыёдных свяцілень: тэрмін іх службы ў 7-10 разоў больш, чым найбольш распаўсюджаных у сістэме вулічнага асвятлення райцэнтра ртутных лямпаў. Акрамя таго, святлодыёдныя лямпы экалагічна бяспечныя ў адрозненне ад лямпаў, напоўненых ртутнымі парамі. Дарэчы, да 2020 года вытворчасць, экспарт і імпарт цэлага спектру ртуцьзмяшчальных прадуктаў, у тым ліку і ртуцьзмяшчальных люмінесцэнтных лямпаў, будзе забаронена. Гэта прадугледжана Мінамацкай канвенцыяй аб ртуці, якую Рэспубліка Беларусь падпісала ў 2014 годзе.    Укараненне дадзенай ініцыятывы не толькі палепшыць якасць асвятлення ў горадзе, зэканоміць бюджэтныя сродкі, але і, верагодна, стане наглядным прыкладам для насельніцтва: выбіраючы святлодыёдныя лямпы, мы клапоцімся аб энергазберажэнні і экалогіі. "Ашмянскі Веснік"