Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.08.2020

Новы інтэрнат у Ашмянах прымае маладых спецыялістаў мытнай справы

   Маладыя спецыялісты, якія да канца лета прыступяць да працы ў зоне дзейнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні (мытныя пасты «Каменны Лог», «Катлоўка» і «Ашмянскі»), будуць пражываць у новым інтэрнаце ў Ашмянах. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.    Праект па пераабсталяванні адміністрацыйнага будынка ў інтэрнат рэалізаваны за кошт уласных сродкаў Гродзенскай рэгіянальнай мытні. "Правялі ўнутраную перапланіроўку будынка, выканалі аздобныя працы, цалкам замянілі падлогі і столі, дзвярныя і аконныя блокі, інжынерныя сеткі і абсталяванне. Будынак забяспечаны сістэмай цэнтральнага цеплазабеспячэння, халоднага і гарачага водазабеспячэння. Памяшкання аснашчаны неабходнай тэхнікай, у будынку абсталяваны кухні, бытавыя пакоі, трэнажорная зала», — распавялі ў ДМК.    Інтэрнат блокавага тыпу разлічана для пражывання 40 чалавек. Жыхары-мытнікі ўжо засяліліся. У асноўным гэта выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта ім. Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту і Полацкага дзяржаўнага універсітэта. Фота Гродзенскай рэгіянальнай мытні