Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.07.2020

Андрэй Раўкоў праінфармаваў кандыдатаў у прэзідэнты пра пагрозы бяспекі людзей на агітацыйных пікетах

   Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў сустрэўся сёння ў ЦВК з кандыдатамі ў прэзідэнты і даверанымі асобамі і папярэдзіў іх аб пагрозах бяспекі людзей падчас агітацыйных мерапрыемстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.    "Андрэй Раўкоў праінфармаваў прысутных аб існуючых пагрозах бяспекі грамадзян падчас агітацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца кандыдатамі ў Прэзідэнты і іх даверанымі асобамі. Ён таксама паведаміў, што ў далейшым пры правядзенні такіх мерапрыемстваў праваахоўнымі органамі будуць прымацца меры па забеспячэнні бяспекі іх удзельнікаў, устаноўленыя ў нашай краіне пры правядзенні масавых мерапрыемстваў", - гаворыцца ў паведамленні ЦВК. БелТА