Аб выплаце кампенсацыйбылым савецкім ваеннапалонным

    Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь прымае заяўкі на атрыманне былымі савецкімі ваеннапалоннымі ў Германіі аднаразовай грашовай дапамогі ў памеры 2500 еўра на падставе прынятага германскім Бундегстагом рашэнні 21 мая 2015г.
    Згодна з ўказанай пастановай права на атрыманне выплат распаўсюджваецца на ваеннаслужачых Узброеных Сіл СССР, якія знаходзіліся ў перыяд з 22 чэрвеня 1941г. па 8 мая 1945г. у нямецкіх лагерах ваеннапалонных.  Дапамога выплачваецца германскім бокам на добраахвотнай аснове і адрасуецца непасрэдна пацярпелым або упаўнаважаным імі асобам.
   Крайні тэрмін падачы заявак заканчваецца 30 верасня 2017 года.
   Форма заяўкі прадстаўлена на сайце Федэральнага ведамства цэнтралізаваных службаў і нявырашаных маёмасных пытанняў ФРГ(BADV)
(http://www.badv.bund.de/DE/OffeneVermoegensfragen/AnerkennungsleistungSowjetischeKriegsgefangene/russisch/start.html.