Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / Патрабаванні да эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў

Патрабаванні да эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў

   Штогод з пачаткам ацяпляльнага сезона павялічваецца колькасць пажараў з-за парушэння правілаў эксплуатацыі цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад. Няправільнае выкарыстанне якіх можа прывесці не толькі да пажару, але і да гібелі людзей.
   Карыстаючыся газавымі калонкамі, катламі на цвёрдым паліве і печамі неабходна памятаць, што ўгарны газ не мае колеру і паху і ўтввараецца пры любых відах гарэння. Першая яго прыкмета - чалавек пачынае адчуваць галаўны боль і ўдушша. Пры высокай канцэнтрацыі надыходзіць страта свядомасці і параліч. А калі канцэнтрацыя газу ў паветры больш за 1,2 %, чалавек памірае за некалькі секунд.
   Для таго, каб не атрымаць атручэнне чадным газам, памятайце, што нельга тапіць печы з адкрытымі дзверцамі топкі, а таксама зачыняць заслонку печы, пакуль вуголле цалкам не перагараць.
   Для бяспекі вашай маёмасці неабходна памятаць шэраг правілаў:
- у моцныя маразы тапіць печ рэкамендуецца два-тры разы ў дзень не больш чым па паўтары гадзіны (гэта дазволіць пазбегнуць яе перекала).
- у печы не павінна быць расколін і шчылін, а комін павінен мець добрую цягу і быць пабелены вапнавым растворам (для таго, каб на белым фоне можна было заўважыць, якія з'яўляюцца з часам прагарыны і расколіны).
- у ацяпляльны сезон ачышчайце комін ад сажы не менш аднаго разу ў 2 месяцы.
- печ і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнне цаглянага мура або раздзелку.
- каб выпадкова  гарачыя вуглі, якія выпалі, не прывялі да пажару, прыбіце перад топкай на драўлянай падлозе металічны ліст памерамі не менш за 50х70 см. Яго можна замяніць мурам з негоручай цэглы або пліткі, а таксама залітай бетоннай сцяжкай.
- ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры распалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці.
- не пакідайце адкрытымі топачныя дзверцы і  печ без нагляду.
- трымаеце не менш чым у паўтары метрах ад печы вопратку, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы.
- попел і перагарэлы вуглі выкідвайце не бліжэй за 15 метраў ад будынкаў.
- не пакідайце без нагляду печы і не дазваляйце дзецям самастойна іх распальваць.