Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў
(тэл.7-09-77, 7-07-84) г. Ашмяны, вул. Голяса,13
Аказвае садзейнічанне ў сацыяльна-бытавой, сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі і рэабілітацыі інвалідаў (у тым ліку выпускнікоў ЦКРНіР) і членаў іх сем'яў, падрыхтоўка да самастойнага жыцця праз прадстаўленне сацыяльных, псіхалагічных паслуг, сацыяльна-прававой дапамогі, магчымасці часовага знаходжання ў аддзяленні.
Паслугі ў форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання
на бясплатнай аснове атрымліваюць 28 інвалідаў:
• сацыяльна-бытавыя
• сацыяльна-метадычныя
• сацыяльна-педагагічныя
• сацыяльна-пасрэдніцкія
• сацыяльна-псіхалагічныя
• сацыяльна-рэабілітацыйныя
• кансультацыйна-інфармацыйныя
У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў працуе 11 гурткоў і клубаў: «Робім самі», «Камп'ютарная грамата» «Гаспадынька», «Рух-жыццё», «Натхненне», клуб «Вялікае сэрца», «Зразумей мяне» і інш. 2 рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні: швейная і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Папялушка».
Наладжана супрацоўніцтва з дзяржаўнымі, грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі ў вырашэнні пытанняў аказання садзейнічання ў сацыяльнай падтрымцы інвалідаў і членаў іх сем'яў.
У аддзяленні арганізавана штодзённае гарачае харчаванне выхаванцаў АДзЗІ Цэнтра за кошт спонсарскіх сродкаў ААТ «Ашмянскі мясакамбінат» у выглядзе комплексных абедаў.