Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Ашмянская раённая бібліятэка

Ашмянская раённая бібліятэка



   На 01.01.2021 года ў склад ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка" уваходзіць 15 бібліятэк: 12 сельскіх, 1 гарадская, 1 раённая Дзіцячая, 1 раённая бібліятэка. У раённай бібліятэцы функцыянуюць: аддзел бібліятэчнага маркетынгу, сектар камплектавання, арганізацыі і апрацоўкі адзінага фонду, аддзел абслугоўвання і інфармацыі, пры якім дзейнічае бібліябус - для абслугоўвання аддаленых населеных пунктаў.
   Структурныя падраздзяленні ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка" з'яўляюцца агульнадаступнымі ўстановамі, якія забяспечваюць свабодны доступ да інфармацыі і культурнай спадчыны праз бібліятэчныя фонды і электронныя рэсурсы
   На 01.01.2021 года агульная колькасць чытачоў у бібліятэках 12,7 тыс., кнігавыдача 249,7 тыс. асобнікаў, колькасць наведванняў 180,6, з іх віртуальных 72,6 тысяч.
   Сёння бібліятэкі з'яўляюцца інфармацыйнымі, адукацыйнымі і культурнымі цэнтрамі рэгіёну, іх універсальны фонд налічвае 270,3 тыс. выданняў.
   Эфектыўна выкарыстоўваюцца ў практыцы работы бібліятэк кампутарныя магчымасці. Усе бібліятэчныя ўстановы кампутарызаваны, маюць доступ у Інтэрнэт і адрас электроннай пошты. На пачатак 2021 г. у бібліятэках налічваецца 48 кампутараў. Абслугоўванне чытачоў у раённай, гарадской і дзіцячай бібліятэках вядзецца ў аўтаматызаваным рэжыме ў праграме ALIS WEB.   Карыстальнікі ўсіх публічных бібліятэк раёна маюць доступ да электроннага каталога раённай бібліятэкі пасродкам яе сайта. Для інвалідаў па зроку пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі створана спецыялізаванае працоўнае месца.
   Пры бібліятэках эфектыўна працуюць 8 мультымедыйных і 2 інфармацыйна-адукацыйных цэнтра.
   Павышэнню прававой культуры насельніцтва і забеспячэнню наведвальнікам свабоднага доступу да прававой інфармацыі садзейнічае праца 4 публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПИ). Штогод да паслуг ПЦПІ звяртаюцца звыш 800 чалавек. Кожны 2 і 4 чацвер месяца ў ПЦПІ раённай бібліятэкі Бясплатны Прыём вядзе юрыст юрыдычнай кансультацыі па Ашмянскім раёне.
   Штогод праводзіцца звыш 500 інфармацыйна-масавых мерапрыемстваў рознай тэматыкі. Бібліятэкары пастаянна ў пошуку новых формаў работы па прыцягненню чытачоў у бібліятэкі. Увайшлі ў практыку працы такія формы як чытальная зала пад адкрытым небам, буктрэйлер, флэшмоб, буккросінг і інш. праз сайт бібліятэкі і сацсеткі актыўна прасоўваюцца онлайн праекты: "Гэта вам цікава ведаць"," Чытаем разам, чытаем услых"," гэта дзень у гісторыі Ашмянскага краю " і інш.Пры бібліятэках працуюць 17 аматарскіх аб'яднанняў для дзяцей і дарослых.
   Больш падрабязную інфармацыю аб працы бібліятэк можна атрымаць на афіцыйным сайце ДУК " Ашмянская раённая бібліятэка» www.biblio-oshm.by.