Галоўная / Аб'явы / Анонсы
20.11.2020

Рэдакцыя газеты "Ашмянскі веснік" аб'яўляе адразу два навагоднія конкурсы!

   "Рэтра-Новы год" - для дарослых і "Намалюй свята" - для дзяцей. Цяпер — аб кожным больш падрабязна.
   "Рэтра-Новы год" - Умовы простыя: апублікаваць на старонцы ў сацыяльнай сетцы сваё дзіцячае фота і падзяліцца ўспамінамі пра тое, якім было свята тады, падчас, калі зроблены здымак. Прапануем вам поностальгировать разам з раёнкай. Самыя цікавыя гісторыі са здымкамі будуць апублікаваныя на старонках АВ, а таксама на сайце і ў сацыяльных сетках.
   Дзецям мы прапануем стварыць новы год на аркушы паперы. Да ўдзелу ў конкурсе "Намалюй свята" прымаюцца апублікаваныя ў сацыяльных сетках фота дзяцей з малюнкамі. Важна: на створанай малым малюнку павінен знайсці месца фірмовы знак нашага выдання-абрэвіятура "АВ".
   Усе фатаграфіі прымаюцца на электронную пошту osh_konkurs@mail.ru ці павінны быць апублікаваныя на асабістых старонках удзельнікаў у ВК, ОК або Instagram пад хэштэгам #osh_2021.
   Пераможцаў конкурсаў чакае прыз. Жадаем поспехаў і натхнення кожнаму ўдзельніку!