ART-GALAXY FASHION BALL-2017

 

   27 кастрычніка 2017 года адбыўся другі адкрыты міжнародны конкурс-фестываль творчых калектываў ART-GALAXY FASHION BALL-2017, які праходзіць у рамках абмену вопытам і выяўлення адораных дзяцей і моладзі Беларусі і іншых краін. Мерапрыемства накіравана на рэалізацыю творчага патэнцыялу выхаванцаў студый, школ, гурткоў і г. д., а таксама з'яўляецца часткай інклюзіўнага праекта ў рамках праграмы Юнеска – «Культура свету» і інавацыйнай праграмы «Міласэрнасць».
   У гэтым творчым спаборніцтве прыняло ўдзел вялікая колькасць адораных дзяцей і дарослых выканаўцаў ва ўзросце ад 5 да 25 гадоў і старэй.
Ацэньвала конкурсныя выступленні кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі вядучыя дзеячы культуры і мастацтва: Уладзімір Ліпскі, Эдуард Зарыцкі, Леанід Улашчанка, Тадэуш Стружэцкі.
  Навучэнцы ДУА «Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў» увайшлі ў лік пераможцаў фестывалю:
Завадская Вікторыя – Лаўрэат III ступені. намінацыя «інструментальнае выканальніцтва» катэгорыя 9 - 11 гадоў (настаўнік Н.В. Трот, канцэртмайстар В. А Пагода);
Останевич Вольга – Лаўрэат III ступені, намінацыя «інструментальнае выканальніцтва» катэгорыя 12 - 14 гадоў (настаўнік Н.В. Трот, канцэртмайстар В. А Пагода).
   Цымбалісткі пакарылі журы сваім артыстызмам і тэхнічнай гульнёй, за што былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі і статуэткамі.
   Завяршыўся конкурс цырымоніяй узнагароджання пераможцаў і святочнай праграмай для ўдзельнікаў конкурсу.