Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ажыццяўляе:
- аказанне метадычнай дапамогi службам аховы працы ў рэалізацыі рэгіянальнай мэтавай праграмы па паляпшэнні ўмоў працы работнікаў;
- аказанне метадычнай і практычнай дапамогі арганізацыям і наймальнікам па ўкараненні сістэмы кіравання аховай працы ў адпаведнасці з дзяржаўнымі стандартамі СТБ 18001 - 2009;
- аказанне метадычнай дапамогi службам аховы працы, прафсаюзным камітэтам арганізацый у падрыхтоўцы часткі «Ахова працы» калектыўнага дагавора;
- аказанне метадычнай дапамогі, правядзенне кансультацый службам аховы працы, суб'ектам малога прадпрымальніцтва ў падрыхтоўцы і распрацоўцы «Плана мерапрыемстваў па ахове працы на год»;
- арганізацыю правядзення ў арганізацыях раёна Сусветных, абласных і раённых Дзён аховы працы;
- маніторынг па пытаннях аховы працы ў падведамасных арганізацыях раёна. Мэтай маніторынгу па пытаннях аховы працы з'яўляецца не толькі выяўленне парушэнняў заканадаўства аб ахове і ўмоў працы, але і аказанне метадычнай і практычнай дапамогі службам аховы працы арганізацый раёна;
- правядзенне навучальных семінараў. Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне арганізуе правядзенне штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму.
-
Інфармацыя аб рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы ў сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і іншых відах дзейнасці за май 2022 года