Бяспека – у кожны дом!

   За няпоўны студзень 2018 года ў Гродзенскай вобласці ўжо адбыўся 81 пажар, у агні выяўленыя загінулымі 6 чалавек. Па-ранейшаму асноўнай прычынай трагедый застаецца чалавечая бестурботнасць.
   Для таго, каб паўплываць на самасвядомасць кожнага грамадзяніна, ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі з 1 па 28 лютага пройдзе акцыя «Бяспека – у кожны дом!».
   Мерапрыемствы пройдуць у 4 этапы:
   1-й этап з 1 па 9 лютага - у аддзяленнях дзённага і кругласутачнага знаходжання інвалідаў, грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ратавальнікі не толькі правядуць прафілактычныя гутаркі і пакажуць відэафільмы, але і пацешаць пенсіянераў канцэртнай праграмай;
   2-й этап з 12 па 20 лютага – у Вну, Ссну, старэйшых класах школ, інтэрнатах, дзе пражывае  моладзь;
   3-й этап з 21 па 27 лютага – у санаторыях, на прадпрыемствах, у арганізацыях ратавальнікі правядуць лекцыі, тэматычныя конкурсы і віктарыны, прадэманструюць фільмы і ролікі па тэматыцы АБЖ;
   4-й этап 28 лютага – у месцах з масавым знаходжаннем людзей (адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі, дзіцячыя забаўляльныя цэнтры і т. п.).
   Такім чынам, ратавальнікі са сваімі юнымі памочнікамі – актывістамі БМГАВП, валанцёрамі, прадстаўнікамі Белдзяржстраху, БДПО і іншымі зацікаўленымі пастараюцца максімальна ахапіць усе пласты насельніцтва, раскажуць, як пазбегнуць пажараў, што рабіць у выпадку іх узнікнення, прывядуць прыклады самых частых прычын пажараў.
   Запрашаем усіх далучыцца да акцыі! Толькі разам мы зробім свет бяспечней!