Будзьце асцярожныя! Тонкі лёд!

   «Адносна бяспечным лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 7-10 см. Ён зялёнага або блакітна-зялёнага колеру. Брудны, бура-шэры лёд звычайна ўжо падталы і нетрывалы. Дарэчы, пры нулявой тэмпературы, захоўваецца на працягу трох дзён, трываласць лёду змяншаецца на 25 працэнтаў. Лепш за ўсё і бяспечней, калі таўшчыня ледзянога покрыва дасягае 20 см», — распавядае рыбакам інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ашмянскага РАНС Сяргей Лісоўскі падчас сумеснага з рэдакцыяй раённай газеты рэйду па месцах зімовай лоўлі рыбы. Нягледзячы на тое, што ў Беларусі захоўваецца нестабільнае адносна цёплае надвор'е: лёд то растае, то расце, рыбаловы ўсё ж накіроўваюцца на вадаёмы для душэўнага адпачынку. У чацвер на вадаёме ў вёсцы Лейлубка 7 чалавек ўмела лавілі рыбу. Захопленыя рыбалкай, аб бяспецы яны нават і не думалі. Прадстаўнік РАНС правёў з імі гутаркі і раздаў тэматычныя брашуры, у якіх паказана, як дзейнічаць, калі хтосці праваліўся пад лёд.
   На жаль, не спыняюць аматараў ціхага зімовага палявання і пастаянныя паведамленні ў СМІ аб трагедыях, якія адбываюцца падчас правядзення такога вольнага часу. Чалавеку дастаткова правесці 15 хвілін у халоднай вадзе, і ўсё можа скончыцца самым сумным чынам. Пры тэмпературы ад мінус 2 градусаў да нуля смяротны зыход можа наступіць і пасля дзесяці хвілін.