Міжнародны культурны праект BYFEST

   З 9-12 лістапада ў г. Мінску ў Палацы дзяцей і моладзі «Золак» стартаваў II Міжнародны культурны праект «#BYFEST». Конкурс мастацтваў праходзіў на працягу трох дзён па трох намінацыях: інструментальная музыка (сола, ансамблі, аркестры), вакал (харавыя калектывы), харэаграфія.
   Прадэманстравалі сваё майстэрства не толькі беларускія ўдзельнікі, але і ўдзельнікі з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Польшча, Украіны, Казахстана, Літвы, Рэспублікі Чэхія.
    Паспяхова выступілі на Міжнародным конкурсе навучэнцы ДУА «Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў»:
 -Дыплом Лаўрэата I ступені ўзнагароджаны дуэт баяністаў «Scerzo Fest» у складзе Ласенка Данііла і Казлоўскай Анастасіі (настаўнік Каспяровіч Н.К.)
-Дыплом II ступені Петрына Ульяна (настаўнік Шыдлоўская С.В. канцэртмайстар Дыско П. І., Калядка А. І.).
-Дыплом III ступені ансамбль баяністаў у складзе Колейника Ягора і Цвіковіча Максіма (настаўнік Гайдукевіч І. М.).
-Дыплом фіналіста – Ляўкоўская Ангеліна (настаўнік Гайдукевіч І. М.)