Стартуе месячнік бяспекі

   Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што, у сувязі з вялікім ростам гібелі людзей на пажарах, з 2 кастрычніка па 2 лістапада 2018 года на тэрыторыі раёна абвешчаны месячнік па папярэджанні гібелі і траўматызму людзей пры ўзнікненні пажару. У гэты перыяд работнікамі аддзела  сумесна з прадстаўнікамі іншых службаў і арганізацый, будзе актывізавана прафілактычная работа, па праверцы супрацьпажарнага стану аб'ектаў раёна і прыватных домаўладанняў грамадзян. У ходзе месячніка будзе весціся тлумачальная праца сярод насельніцтва аб прычынах ўзнікнення пажараў, неабходнасці ўстаноўкі пажарных апавяшчальнікаў і т. п.