Сельскі сход ў аг. Крэйванцы

   20 ліпеня 2018 года ў аграгарадку Крэйванцы Крэйванцаўскага сельсавета Ашмянскага раёна праведзены сельскі сход грамадзян, на якім работнікі МНС нагадалі грамадзянам аб правілах пажарнай бяспекі і навучылі насельніцтва дзеянням у выпадку пажару.
   Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях старшы лейтэнант унутранай службы Садоўскі Міхаіл Генадзьевіч у сваім выступе акцэнтаваў увагу мясцовых жыхароў на важнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, а таксама на выпадкі дзіцячага траўматызму і недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці. Асобна спыніліся на пытанні аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
   Пасля быў ажыццёўлены паказ пажарнай тэхнікі і аварыйна-выратавальнага абсталявання. Асаблівую цікавасць выступленні ратавальнікаў выклікала ў падрастаючага пакалення. Для дзяцей работнікі МНС прадэманстравалі спецыяльны гідраўлічны і пнеўматычны інструмент, баявую вопратку і сродкі для аказання дапамогі тонучым. Вялікае ўражанне ў рабят выклікала апрананне баявога адзення.
   У завяршэнне сельскай сходу работнікі МНС уручылі прысутным брашуры "Наступствы выпальвання сухой расліннасці", Увага! Сухая расліннасць!", "Правілы бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення".