Дабрыні адкрыюцца сэрцы

   Напярэдадні свята - Дня пажылых людзей, спецыялістамі ДУ «ТЦСАН» з удзелам старшыні Ашмянскага раённага савета ветэранаў Бельчанка В. Р., сакратара Ашмянскага раённага савета ветэранаў Некрэвіч Г. І. і кіраўнікі КФХ Гарлуковіча І. В. праведзена акцыя «Дабрыні адкрыюцца сэрцы».
   У рамках акцыі былі наведаны пажылыя людзі, якія знаходзяцца ў бальніцы сястрынскага догляду ў аг. Мурованая Ашмянка і доме сумеснага самастойнага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту, якім былі ўручаны падарункі.